філязофія

Століття

Ален Бадью

жанрфілязофія
выдавецтваАнетти Антоненко
моваUA
год2019
цана36 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Століття

01

апісаньне

Гэтая кніга — адначасова знаёмства з думкай выдатнага францускага філёзафа Алена Бадью (нар. 1937), а таксама філязофскае пераасэнсаваньне ХХ стагодзьдзя. Аўтар імкнецца даць выказацца самому стагодзьдзю, ягоным разнастайным практыкам, галасам ягоных актывістаў — палітычных, мастацкіх, паэтычных, тэатральных, навуковых, псыхааналітычных і г. д. На перакананьне Бадью, галоўным запалам, які рухаў стагодзьдзе, быў «запал рэальнага»: ХХ стагодзьдзе натхнялася ня марамі, ілюзіямі і ўтопіямі, а менавіта мужнасьцю зірнуць рэальнаму ў вочы, стаць часткай падзеі, перайсьці да непасрэднага ажыцьцяўленьня, вынайсьці нешта новае — найперш «новага чалавека» замест «старога». Менавіта таму ўсё ХХ стагодзьдзе знаходзіцца ў парадыгме Вайны, эпічнага сутыкненьня твар у твар, суіснаваньня неспалучальных рэчаў. Усе актывісты стагодзьдзя жывуць і твораць у фігуры антаганізму, зь сярэдзіны якога трэба адшукаць новую арганізацыйную дысцыпліну думкі, новае «братэрства», новае «мы». …

02

яшчэ