
проза
Таємна зброя
Хуліо Кортасар

01
апісаньне
Кніга-лябірынт, якая перагортвае традыцыйныя ўяўленьні пра ўзаемасувязь формы і зьместу літаратурнага твору. У зборнік «Таємна зброя» Хуліо Кортасара (1914 – 1984) увайшлі адны з найбольш праслаўленых шэдэўраў аргентынскага клясыка, якія пры ўважлівым чытаньні складаюцца ў адзінае канцэптуальнае цэлае. Іхнае дзеяньне разгортваецца ў Парыжы, дзе Кортасар пражыў больш за 30 гадоў. Яны пазначаныя тэматычнай і стылёвай пячаткай аўтара: гэта кінакадры багемнага жыцьця Гораду сьвятла, сумесь рэальнасьці і фантазіі, экспэрымэнтаваньне з мовай, паэтызаваная проза, тонкі псыхалягізм дэталяў. Пяць філязофскіх прытчаў, у якіх перапляліся інтэлектуальная фантастыка, магічны рэалізм і дэтэктыў. На творах Хуліо Кортасара вырасла шмат будучых майстроў прыгожага пісьменства. Ґабріель Ґарсія Маркес прызнаваўся, што ў юнацтве марыў: «калі вырасту, навучыцца пісаць, як Хуліо».
02
яшчэ



