
проза
Тиха місцина
Френсіс Скотт Фіцджеральд

01
апісаньне
Выданьне зьмяшчае творы з сэрыяў пра Жозефіну і Гвен, а таксама заключнае апавяданьне з цыклю пра Безіла. Гэта — то сьмешныя, то сумныя, але нязьменна бліскучыя гісторыі ад майстра тонкага псыхалягізму пра юных асобаў, якія рыхтуюцца да пасьпяховага заваяваньня сьвету. Прататыпам вобразу Жозефіны стала дэбютантка з Чыкага, «першае каханьне» Фіцджеральда. Гераіня дзейнічае, не баючыся наступстваў, бо ейная сям’я адыгрывае важкую ролю ў грамадзтве. Пошук сапраўднага каханьня становіцца сэнсам ейнага жыцьця. Аднак усе задумы прыгажуні сканчаюцца няўдала, бо, у адрозьненьне ад Безіла, яна нічому не вучыцца. Вобраз Гвен аўтар змаляваў з дачкі, якой на той момант было чатырнаццаць гадоў. Яна сапраўды некалькі разоў глядзела кінастужку «Циліндр», безупынна прайгравала кружэлку зь песьняй з гэтага фільму і прымудрылася ў сваім веку трапіць на баль. Апавяданьне «У будинку» таксама заснаванае на рэальным выпадку, калі ў госьці да пісьменьніка завітаў вядомы галівудзкі актор.
02
яшчэ



