проза

Улісс

Джеймс Джойс

жанрпроза
выдавецтваЖупанського
моваUA
цана65 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Улісс

01

апісаньне

Джеймс Джойс (1882–1941) — ірляндзкі пісьменьнік, якога лічаць адным з найбольш уплывовых літаратараў ХХ стагодзьдзя. Ягоны твор «Улісс» ужо даўно набыў статус найвыдатнейшага раману мінулага стагодзьдзя. Ва ўсіх без вынятку рэйтынгах кніг Джойсаў «Улісс» нязьменна трымае першыя пазыцыі (першы ў сьпісе 100 найлепшых англамоўных раманаў ХХ стагодзьдзя паводле выдавецтва «Модерн Лайбрері» і трэці ў сьпісе найлепшых кніг усіх часоў паводле часопіса «Ньюсвік»). Кнігі зь першага накладу «Улісса» — найдражэйшыя друкаваныя рарытэты ХХ стагодзьдзя, а сам Джойс і дагэтуль адзін з найбольш чытаных англамоўных пісьменьнікаў, які значна паўплываў на сусьветную культуру і, у прыватнасьці, на творчасьць такіх магутных і вядомых ва ўсім сьвеце літаратараў, як Самюель Беккет, Хорхе Луїс Борхес, Салман Рушді, Джон Апдайк і Джозеф Кемпбелл.

02

яшчэ