
проза
В дорозі
Джек Керуак

01
апісаньне
«В дорозі» (1957) — без перабольшаньня галоўны раман «разьбітага пакаленьня», які імгненна стаў легендай, выклікаў шквал супярэчлівых водгукаў і вызначыў далейшае разьвіцьцё амэрыканскай літаратуры. Менавіта ў гэтым творы адбываецца станаўленьне славутага «спантаннага» стылю Джека Керуака, натхнёнага рытмамі і гучаньнем бібопу. «В дорозі» адлюстраваў сьветапогляд цэлага пакаленьня, стаў культавым тэкстам контркультуры, а неўзабаве — сусьветна прызнанай клясыкай. Бясконцая дарога, аўтастоп і аўтобусы, перасячэньне кантынэнту ад краю да краю, начныя размовы да сьвітаньня, паэзія, сэкс, рэчывы і, вядома ж, нястрымны джаз. Дасьледаваньне межаў асабістай свабоды і Амэрыканскай мары. Поўнае прыгодаў падарожжа двух сяброў: пісьменьніка-пачаткоўца Сала Парадайза і юнага махляра ды бабніка Діна Моріарті.
02
яшчэ



