
проза
Восень патрыярха
Габрыель Гарсія Маркес

01
апісаньне
«Восень патрыярха» — раман пра ўнівэрсальныя паняцьці ўлады і адзіноты. «Паэтычная проза» нобэлеўскага ляўрэата Габрыеля Гарсія Маркеса прадстаўляе даўжэзнае жыцьцё самотнага кіраўніка каралеўства смутку і тугі, які пад ціскам сваёй неабмежаванай улады становіцца яе вязьнем. Ад міласэрнасьці да падману, ад добразычлівасьці да гвалту, ад страху перад Богам да надзвычайнай жорсткасьці… Патрыярх, ён жа генэрал сусьвету, увасабляе найлепшае і найгоршае ў чалавечай прыродзе. Габрыель Гарсія Маркес (1927–2014) — калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1982 году. Лічыцца найбольш яркім прадстаўніком «магічнага рэалізму» ў сусьветнай літаратуры. Адзін з найбольш чытаных празаікаў у сьвеце. «Маркес піша сваёй лірычнай, чароўнай мовай, як ніхто іншы ня можа напісаць» — так пра пісьмо нобэлеўскага ляўрэата выказаўся вядомы пісьменьнік Салман Рушдзі.
02
яшчэ



