проза

Вялікі Гэтсбі

Фрэнсіс С. Фіцджэралд

жанрпроза
выдавецтвакнігаўка
моваBE
год2023
цана54 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Вялікі Гэтсбі

01

апісаньне

У сваім знакамітым рамане «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіс Скот Фіцджэралд па-майстэрску пераносіць нас на Лонг-Айленд залатых дваццатых гадоў мінулага стагодзьдзя: у часы небывалага эканамічнага росту, першых хмарачосаў і джазу, сухога закону і бясчынстваў, залітага бліскучымі агнямі Брадвея і моднікаў, якія кідалі выклік закаранелым умоўнасьцям, у часы вялікіх надзеяў і яскравых падзеньняў. Пранізьліва і зь далікатнай вытанчанасьцю Фіцджэралд распавядае гісторыю маладога мільянэра Джэя Гэтсбі, які ладзіць у сваім асабняку пышныя легендарныя вечарыны і зьбірае вакол сябе нью-ёрскі высокі сьвет. Але сам таямнічы гаспадар ні на каліўца не зацікаўлены ў тых вечарынах. За сьляпучым фасадам хаваецца горкая туга па недасяжным, даўно страчаным каханьні. Туга, якая перарастае ў апантанасьць. «Вялікі Гэтсбі» — гэта гісторыя пра сілу вялікіх пачуцьцяў і балючае крушэньне рамантычнай мары.

02

яшчэ