
проза
Я танцую
Віка Біран

01
апісаньне
Гэты шчыры і дасьціпны аўтабіяграфічны аповед мае магчымасьць трапіць да беларускага чытача толькі цяпер. Аўтарка апісвае недзіцячыя турботы трыццацігадовых у аўтарытарнай краіне. Твор у першую чаргу — пра супрацьстаяньне розным сыстэмам: візавай, падатковай, памежнай, паліцэйскай, гвалту, традыцыяналісцкай і г. д. Прычым не ў падлеткава-панкавым сэнсе, але экзыстэнцыйна. Гэта твор пра барацьбу за шчасьце ў Беларусі і Нямеччыне, і трошачкі — у Літве і Ўкраіне.
«Для мяне гэта моцная і шчырая кніга. Яна адкрыла мне маладых людзей, зь якімі я не пасьпела пазнаёміцца на маршах. Тады яны расказвалі, як па начах клеілі ўлёткі, а ўдзень будавалі барыкады са сьмецьцевых бакаў, як спалі без матрацаў у турме на Акрэсьціна і дыхалі хлёркай… Ніхто з нас уявіць сабе ня мог, што забіваць іх зноў стане працай. Азірніся вакол — адбою няма ад тых, хто радасна робіць працу сёньня. Адкуль яны? — пытаеш ты. Ты хочаш кахаць і танцаваць, а пад вокнамі — бронетэхніка». (Алексіевіч)
02
яшчэ



