
проза
За дверима
Ельфріде Єлінек

01
апісаньне
«За дверима» — магчыма, адзін з самых жорсткіх раманаў Ельфріде Єлінек, ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2004 год. Хоць твор быў напісаны яшчэ ў 1980 годзе, тыя злавесныя грамадзкія праблемы, якія ў ім закранаюцца, актуальныя і дагэтуль. Єлінек спакойна і адхілена апавядае пра падлеткаў, якія, жадаючы выйсьці з ценю старэйшага пакаленьня, якога яны не разумеюць і пагарджаюць ім, уначы нападаюць на выпадковых мінакоў. Нягледзячы на гэта, усе яны вялікія знаўцы мастацтва, цікавяцца найноўшай філязофіяй: Сартр даў ім «Нудоту», Камю навучыў зусім адваротнаму ад таго, чаму спрабаваў вучыць у сваіх творах, — ён зрабіў іх «староньнімі», зусім пазбаўленымі маральных прынцыпаў. У Камю адзін з герояў забівае араба «як надакучлівую муху». Маладыя героі Єлінек у сваіх экзыстэнцыйных пошуках заходзяць значна далей…
02
яшчэ



