
проза
За ситуаціями
Ольга Кобилянська

01
апісаньне
У сваім апошнім вялікім фэміністычным творы Ольга Кобилянська (1863–1942), украінская мадэрнісцкая пісьменьніца, малюе паэтычны вобраз маладой піяністкі, для якой мастацтва — абарона ў жыцьцёвай барацьбе. Мастацтва становіцца сродкам самараскрыцьця, аддушынай для духоўных сілаў гераіні, якая спазнала зьнявагу, а фартэпіяна становіцца сябрам.
Гэтая аповесьць бярэ свой пачатак у жанры чарадзейнай казкі і прытчы. Дваістасьць сьвету, у якім жыве дзіўна хаатычная гераіня, яе адначасовая прыналежнасьць да сьвету філістэрскай рэальнасьці і да сьвету вымаранага і казачнага — гэта сытуацыя, якая ўвесь час падштурхоўвае гераіню да новых дзеяньняў. І хоць унутрана гераіня не дазволіла сябе перамагчы нават пасьля гіпнатызаваньня, вонкава яна аказалася цацкай у руках зламысніка, дзеяньні якога справакавала рызыкоўным шалёным норавам.
02
яшчэ



