
проза · кіно і музыка · лісты, дзёньнікі
Зачарована Десна
Олександр Довженко

01
апісаньне
Олександр Довженко (1894—1956) — украінскі савецкі кінарэжысэр, заснавальнік паэтычнага кіно, стваральнік новага літаратурнага жанру — кінааповесьці. Яго называлі паэтам і адначасова палітыкам кіно. Творцу параўноўвалі з Гомером, Шекспіром, Бальзаком. О. Довженко паставіў 14 ігравых і дакумэнтальных фільмаў (ягоная кінастужка «Земля» ўвайшла ў дзясятку найвыдатнейшых фільмаў усіх часоў і народаў), напісаў 15 літаратурных сцэнароў і кінааповесьцяў, дзьве п’есы, аўтабіяграфічную аповесьць, больш за 20 апавяданьняў.
У гэтае выданьне ўвайшлі кінааповесьці «Зачарована Десна», «Україна в огні», якія сталі шэдэўрамі ўкраінскай літаратуры, некаторыя апавяданьні, а таксама ўражальны дакумэнт эпохі — «Щоденник. 1941—1956», дзе апісаныя гістарычныя падзеі, сьведкам якіх быў О. Довженко. Аўтар таксама расказвае пра сустрэчы са сваімі сучасьнікамі, разважае пра мінулае і будучыню. Менавіта старонкам дзёньніка творца давяраў свае найпатаемнейшыя творчыя пляны і распрацоўкі сцэнароў.
02
яшчэ



