
проза
Жага до життя
Джек Лондон

01
апісаньне
У апавяданьнях Джека Лондона гаворыцца пра цікавыя вандроўкі, рызыкоўныя прыгоды і суровыя выпрабаваньні, якія аўтар перажыў замоладу на засьнежаных прасторах амэрыканскай Поўначы. З шэрагу ўласных уражаньняў і гісторый, якія расказалі старажылы гэтага краю, на старонках кнігі Джек Лондон стварае асаблівы, непаўторны ў сваёй маўклівай і аскетычнай прыгажосьці сьвет — сьвет, дзе невыносны холад толькі распальвае чалавечыя жарсьці, дзе лёгка нажываюць багацьце і адной хвілінай разбураюць апошнія надзеі, дзе гартуюць характары, непапраўна ламаюць лёсы; сьвет, дзе чалавек і прырода зноў і зноў выпрабоўваюць адно аднаго на трываласьць і дзе насуперак ледзяному подыху сьмерці людзі і зьвяры няспынна рухаюцца наперад, бо іх вабіць незьнішчальная смага жыцьця...
02
яшчэ



