
проза
Знахар
Тадеуш Доленга-Мостович

01
апісаньне
За сваё нядоўгае жыцьцё (ён пражыў усяго 41 год) вядомы польскі пісьменьнік Тадеуш Доленга-Мостович (1898-1939) стварыў 16 раманаў, восем зь якіх былі экранізаваныя. У выдавецтве «Фоліо» выйшлі ягоныя кнігі «Кар'єра Никодима Дизми» і «Щоденник пані Ганки».
Галоўны герой раману «Знахар» (1937) — Рафал Вільчур, хірург ад Бога — перажыў асабістую трагедыю: ад яго пайшла маладая прыгажуня-жонка, якую ён вельмі кахаў. У адзін момант усё ягонае жыцьцё пайшло наперакасяк: у той самы дзень прафэсар Вільчур, усімі шанаваны чалавек, апынуўся на вуліцы бяз грошай і дакумэнтаў, да таго ж страціўшы памяць.
І пачаліся доўгія гады туляньняў... Знайшоўшы прытулак у сям’і Прокопа Мельника, Вільчур вылечыў ягонага хворага, прыкаванага да ложка сына і стаў сябрам іхнай сям’і. Інтуіцыя і талент лекара нікуды ня зьніклі. Хоць Вільчур ня памятае ўласнага імя, аднак ведае, як дапамагчы хворым людзям. І чуткі пра дзівоснага знахара шырацца паўсюль...
02
яшчэ



