Падзея мінула
Кінаклюб «Первертика» / [хто ёсьць "Кто"?] / Место на земле (2001)
- Дата і час
- Месца
- Тбілісі, вуліца братоў Зубалашвілі, 40
Заўтра мы глядзім фільм Артура Аристакисяна «Место на земле», а значыць, разам зь ім пераступаем мяжу паміж першай паловай нашага цыклю і другой.
Спелёз (Спиноза/Делёз) сказаў бы, што мяжа адносная, але, пераступаючы яе, мы ўпіраемся ў іншую мяжу, непераступную мяжу, якую прапануе нам асэнсаваць Эммануэль Левинас.
Цяжка ўявіць больш непраходную мяжу, чым мяжа паміж філязофіяй Делёза і Левинаса, хіба што мы зьвернемся па дапамогу да Ларюэля — толькі калі ягоная дапамога не акажацца «мядзьведжай паслугай», але пра гэта пазьней.
Пакуль мы спынімся на Левинасе, які прапануе нам мысьліць іншага як радыкальна іншага, у тым ліку іншага ў нас.
Левинас шмат гаворыць пра любоў і ласку, ласку як спосаб інтымнага кантакту і спробу прыступіцца да той мяжы, што пралягае паміж маёй суб’ектыўнасьцю і суб’ектыўнасьцю іншага.
І здаецца, што цяжка знайсьці мастака, больш сугучнага гэтай думцы, чым Аристакисян.
Ці сапраўды гэта так?
Разгортваючы свой фільм вакол тэмы безумоўнай любові як дару і ласкі як спосабу ажыцьцявіць гэты дар, Аристакисян, як практык, а не адно тэарэтык, сам сутыкаецца з гэтым пытаньнем і, будучы далёка не дурным мастаком, не дае нам адназначнага адказу.
Аристакисян — містык і этык, і ягонае мысьленьне-кіно найперш ёсьць этыкай. Этыкай «іншага». Тут паміж Аристакисяном і Левинасом, які адмаўляецца ад анталёгіі на карысьць этыкі, найбольш трывалая сувязь.
Спелёз таксама гаворыць нам пра этыку, але расстаўляе акцэнты інакш. Калі ў Левинаса хутчэй анталёгія ёсьць этыкай, то ў Спелёза этыка выступае ў якасьці анталёгіі.
Ці магчыма сплавіць гэтую манэту? Пытаньне застаецца адкрытым.
Спиноза заклікае нас да цнатлівасьці, нагадваючы, што тэрыторыя эрасу — гэта заўсёды тэрыторыя двухсэнсоўнасьці, дзе, зьвярнуўшыся да Бланшо, мы можам сказаць, што сапраўднасьць усталёўваецца толькі «заднім чыслом».
Любоў існуе, але ці варта шукаць яе ў «Храме любви», які на практыцы аказваецца «храмам двухсэнсоўнасьці»? І ці не аказваецца этыка Левинаса правалам, роўным правалу арыстакисянаўскага «Храма любви» з фільма «Место на земле»?
Пагаворым пра гэта заўтра, а сёньня паспрабуем удумліва прачытаць словы Лакана пра тое, што «любіць — гэта даваць тое, чаго ў цябе няма, таму, каму гэта не патрэбна».
Вядоўца — Горий К.
Уваход — добраахвотны ўнёсак.
Афіша — любомировна
![Кінаклюб «Первертика» / [хто ёсьць "Кто"?] / Место на земле (2001)](/media/events/c66a54e8ba20df28.webp)