← Усе падзеі

Падзея

Прэзэнтацыя кнігі Марии Рахманиновой "Контуры автонимии. Черновики к анархистской феноменологии субъекта"

Падзея мінула

Прэзэнтацыя кнігі Марии Рахманиновой "Контуры автонимии. Черновики к анархистской феноменологии субъекта"

Дата і час
Месца
Тбілісі, вуліца братоў Зубалашвілі, 40
Мова падзеі
ru

У наступную сераду запрашаем вас на прэзэнтацыю кнігі Марии Рахманиновой «Контуры автономии. Черновики к анархистской феноменологии субъекта», якую мы зусім нядаўна выдалі ўласнымі сіламі.

На прэзэнтацыі выступіць сама Мария, а таксама аўтар адной з прадмоваў да кнігі Дмитрий Поляков. Усіх астатніх таксама запрашаем да дыскусіі пасьля ўступных словаў — як тых, хто ўжо пасьпеў пазнаёміцца з тэкстам, так і тых, хто даведаецца пра яго зьмест з дакладаў-паведамленьняў выступоўцаў.

Кніга Рахманиновой запрашае нас удумліва і ўважліва прыгледзецца да пытаньня аб тым, што ёсьць агульнае і што ёсьць асаблівае, зьвяртаючыся да клясыкаў анархісцкай думкі і да найбольш прыкметных і схаваных у ценю заходніх філёзафаў сучаснасьці, увагу якіх гэтае пытаньне таксама займае.

Скажам дакладней, не «што?», а «як?».

Як мы можам мысьліць агульнае і асаблівае, індывідуальнасьць і калектыўнасьць, не правальваючыся ў татальнасьць «адзінага» і пазьбягаючы замыканьня ў «адным»?

«Прапанаваныя „чарнавікі“ — калі не першае, дык безумоўна рэдкае ў расейскамоўнай прасторы філязофска-антрапалягічнае выказваньне пра суб’екта, якое скрупулёзна зьвязвае анархізм з навуковым дыскурсам XXI стагодзьдзя. Выходзячы ў сьвет, гэты тэкст выводзіць зь ценю і лібертарную думку пра асобу, якую раз-пораз выцясьняе „здаровы сэнс“ Левіятана. І ў гэтай чарговай рэактывацыі анархісцкіх установак, безумоўна, ёсьць нешта абнадзейлівае — прынамсі, іхная нязьменная актуальнасьць». Дмитрий Поляков.


Нагадваем, што кнігу ўжо можна набыць у нашай краме, а зусім хутка — у іншых незалежных кнігарнях Тбілісі. Пра дастаўку і зьяўленьне кніг у іншых гарадах і краінах мы своечасова вас паведамім.

Кошт кнігі ў нас — 45 gel.

Ваш Одрадек.