мастацтва

From 1914 till Ukraine

Выдавецтва «Одрадэк», 2025

жанрмастацтва
выдавецтваist
моваEN · UA · GER
год2024
цана54 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
From 1914 till Ukraine

01

апісаньне

Выданьне расказвае пра выставу «From 1914 till Ukraine», якая адбылася ў Мастацкім музэі Штутгарту, у Нямеччыне, у 2023 годзе, праз год пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Экспазыцыя аб’яднала працы нямецкага жывапісца і графіка ХХ стагодзьдзя Отто Дікса, які быў удзельнікам Першай і Другой сусьветных войнаў, і дзесяці ўкраінскіх творцаў, якія перажываюць расейска-ўкраінскую вайну.

Публікацыя не зьяўляецца клясычным каталёгам выставы, пададзеныя тут куратарскія тэксты і мастацкія працы ў большай ступені імкнуцца зафіксаваць супольны пошук сувязяў паміж рознымі досьведамі і пошук адказаў на пытаньні пра эўрапейскую будучыню. Выстава стала вынікам партнэрства паміж украінскай плятформай культуры памяці Минуле / Майбутнє / Мистецтво і Мастацкім музэем Штутгарту. Праект быў рэалізаваны пры падтрымцы ifa (Institut für Auslandsbeziehungen) і Rave Stiftung. Выданьне падрыхтаванае ў межах праграмы Vidnova Fellowship.

02

яшчэ