
проза
Прэпарацыя памяці
Марэк Торчык

01
апісаньне
«Забыць часта цяжэй, чым памятаць». У 3:37 героя раману пабудзіў тэлефонны званок і начная размова з маці расхвалявала дагэтуль спакойную роўнядзь успамінаў. Ён вяртаецца ў пэрыяд дасьпяваньня ў мараўскім Пршэраве, да перажываньняў маладога квір-хлопца, які расьце ў кансэрватыўным прамысловым горадзе, да таго ж у сям’і, якая ня жыве ў дастатку. Як бы ні мянялася атачэньне, яно карае адрознасьць. Герой літаральна прэпаруе сваю памяць. Гэта нагадвае працэс, калі мы разглядаем старыя фатаграфіі і пры гэтым шукаем дробныя дэталі, якія нярэдка раскрываюць значна больш, чым толькі тое, што відавочна на першы погляд. Герой расказвае пра маці, бацьку і дзеда, пра цкаваньне, алькагалізм або зьмірэньне са сваёй адрознай сэксуальнай арыентацыяй. Ён разьбірае на асобныя часьцінкі ня толькі ўласныя ўспаміны, але і ўсю калектыўную памяць сваёй сям’і.
02
яшчэ



