Падзея мінула
«Paleolovers» — Alexander Brener і Barbara Shcurz
- Дата і час
- Месца
- Тбілісі, вуліца братоў Зубалашвілі, 40
Прэзэнтацыя зіну
Sputnikat
Alexander Brener і Barbara Schurz, якія самі называюць сябе дэзэртырамі са сьвету мастацтва, стварылі 32 малюнкі з дзікімі першабытнымі сэксуальнымі сцэнамі. Яны вяртаюць нас у эпоху палеаліту, вольную ад прыгнятальных сыстэмаў і забабонаў, навязаных сучасным грамадзтвам. Kameeellah са Sputnikat, вялікая прыхільніца малюнкаў і сьветапогляду Alexander і Barbara, адрэдагавала гэты выпуск Risunki — сэрыі зінаў з малюнкамі, якую прыдумаў і курыруе Christopher са Sputnikat.
У гэтую пятніцу Sputnikat* прыедзе ў Тбілісі, прадставіць новы зін і прывязе іншыя свае выданьні ў кнігарню Odradek. Прадстаўнікі выдавецтва таксама правядуць прэзэнтацыю і раскажуць пра свой 10-гадовы досьвед кіраваньня невялікім незалежным выдавецтвам, друку на рызографе і стварэньня коміксаў.
*Sputnikat — незалежнае выдавецтва коміксаў, заснаванае ў Маскве ў 2016 годзе брытанскім мастаком коміксаў і выкладчыкам коміксу ды ілюстрацыі Christopher Rainbow. Выдавецтвам кіруюць Christopher і Kameeellah.
Уваход вольны
