← Усе падзеі

Падзея

Што такое даасізм? Міты, гісторыя, тэксты

Падзея мінула

Што такое даасізм? Міты, гісторыя, тэксты

Дата і час
Месца
Тбілісі, вуліца братоў Зубалашвілі, 40

Старое Дзіця, канон з пяці тысяч словаў, недзеяньне як адыход ад сьвецкіх справаў, пошукі несьмяротнасьці, старажытныя мэдытатыўныя і сэксуальныя практыкі — вось прыкладны набор асацыяцыяў, якія ўзьнікаюць у заходняга чытача пры слове "даасізм". Што з гэтага адпавядае рэчаіснасьці, а што — міт? Што мы ўвогуле называем даасізмам? Як з філязофскіх тэкстаў і рэлігійных практыкаў склалася адна з найбольш вядомых традыцыяў Кітаю? Што такое Дао і дэ? Як зьвязаныя недзеяньне і натуральнасьць? Як дасягнуць несьмяротнасьці? На гэтыя і іншыя пытаньні мы паспрабуем адказаць на наступнай лекцыі праз тэксты, гістарычныя сьведчаньні і археалягічныя знаходкі.

Лектар — Андрей Гомулин, PhD гісторыі старажытнакітайскай філязофіі
Афіша — Александра Полякова
Уваход — добраахвотны ўнёсак