паэзія

Александр Мигурский

Без землм на одной воде

выдадзена одрадэкам
жанрпаэзія
выдавецтваbecause AKT
моваRU
год2026
цана22 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Александр Мигурский

01

апісаньне

Зборнік вершаў Александра Мигурского — гэта рэч у вашых руках. Затрымайцеся на імгненьне і адчуйце, што ёсьць яна і вы, якія трымаюць яе, вашыя пачуцьці, матэрыяльнасьць працэсу мысьленьня і невытлумачальны парыў жаданьня чытаць або не чытаць. Жыць, бегчы, змагацца, зьмірацца, уставаць, плакаць, любіць і ненавідзець.

У гэтым сіла, асаблівасьць паэзіі Мигурского. Яна вяртае цела і вырошчвае яго, у тым ліку цялеснасьць псыхічнага, але, як выяўлена ў назьве, — безь зямлі, на адной вадзе. Вада, плыні словаў, узважаных, разумных, дакладных. Аднак цудоўным чынам гэтыя словы не зьвяртаюцца да розуму ў нас, якія іх чытаюць, — яны б’юць у пазавэрбальнае жыцьцё, пазьбягаючы пры гэтым гвалтоўных і трансгрэсіўных актаў унутры мовы.

Мова зьнікае ў гэтых вершах, адкрываючы ўсю паўнату жыцьця, зьнікае ад сваёй яснасьці, а не карачачыся ў канвульсіях.

Часам, каб выйсьці з мовы на тэрыторыю пачуцьцяў, патрэбныя толькі некалькі дакладных словаў. Пасьля якіх словы ўжо не патрэбныя.

02

яшчэ