
паэзія
АРТО-МОМО и другие произведения
Антонен Арто

01
апісаньне
Білінгвальнае выданьне позьніх тэкстаў Антонена Арто
«Мы забілі Арто Антонен Арто нарадзіўся ў Ма*се в 18 годзе ў сям*і… Не. Гэта хлусьня. Антонен Арто нарадзіўся проста цяпер. І ніякай сям’і ў яго не было. “Я, Антонен Арто, — я мой сын, мой бацька, мая маці; і я сам”. Ён нарадзіўся ў гэтых тэкстах, якія вы зьбіраецеся прачытаць. Ён нараджаецца ў гэтых тэкстах, калі вы іх чытаеце. І больш ніякага Арто ўжо няма. Мы забілі яго. Чытаючы і выдаючы яго, мы працягваем яго забіваць. Мы пазбавілі яго магчымасьці стаць нечым яшчэ, акрамя тэксту. Мы ператварылі яго ў прыемную ляльку контркультуры. Мы зрабілі яго героем-вар’ятам на пацеху інтэлігенцыі. Мы павінны былі прапаліць кожную старонку гэтай кнігі і, магчыма, прапальваючы іх, праз дзіркі тэксту сваё сапраўднае пракляцьце паслаў бы нам сам Арто. <…>»
02
яшчэ



