
АРТО-МОМО и другие произведения
Антонен Арто · because AKT
паэзія
Джим Моррісон

01
Джим Моррісон — паэт-візіянэр і містык. Духоўны ўнук Вільяма Блейка, сын Артюра Рембо і пляменьнік Фрідріха Ніцше. Апантаны, ап’янелы паэзіяй, музыкай, тэатрам і кіно прапаведнік старажытных мітаў, замоваў і схаванага ад чалавечага вока боку рэчаіснасьці. Паэт, які трызніць, паэт, які баіцца, паэт, які пакутуе ад перанасычэньня і зьнясіленьня. Паэт, які раскладае сьвет на безьліч дробных дэталяў і канструюе зь іх уласную рэчаіснасьць. Паэзія Моррісона, маючы за сабой магутнае інтэлектуальнае тло, наіўная і непасрэдная, як дзіця, не забруджаная розумам, як сьвядомасьць першабытнага чалавека, які кіруецца выключна інстынктамі, разьняволеная, дзікая і шалёная, удумлівая і халоднакроўна спакойная, сьвежая і душная. Гэта сапраўдная паэзія. Тая, што нічога не сьцьвярджае. Тая, што проста паказвае на магчымасьці. Адчыняе ўсе дзьверы. А вы можаце ўвайсьці ў тыя зь іх, якія вам падабаюцца.
03

Антонен Арто · because AKT


