паэзія

__ Линии

Влад Гагин

выдадзена одрадэкам
жанрпаэзія
выдавецтваODRADEK
моваRU
год2025
цана22 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
__ Линии

01

апісаньне

Паэзія Влада Гагина складаецца з многіх рэчаў. Яна ёсьць дакладнай, але менавіта суб’ектыўна дакладнай фіксацыяй актуальных падзеяў, абстрактным адчуваньнем вечнага, дзёньнікавымі запісамі, прыватным прызнаньнем у любові і нянавісьці як да блізкіх, так і да далёкіх. Паэзія Гагина пішацца лініямі множнасьці, ахопліваючы велізарны пласт «нашай» культуры. Яе лінейнасьць — гэта не адназначнасьць, а хутчэй лінейнасьць гарызонту, дзе ўсе аб’екты роўнааддаленыя ад аўтара, але і зьяўляюцца мяжой менавіта ягонай душы, за якой толькі мы — чытачы. Гарызантальнасьць паэзіі Гагина — гэта здольнасьць утрыманьня тону, роўнага як у любові, так і ў нянавісьці, але зусім не цеплахалоднага. Роўнасьць тону і стварае адкрытасьць многаму, дзе радаснае, жахлівае, вялікае і выпадковае ўраўноўваюцца, але не ў імя абыякавасьці, а дзеля магчымасьці ўключэньня, запісу. <…>

02

яшчэ