паэзія

Чароўны час: выбраная паэзія

Гедрэ Казлаўскайтэ

жанрпаэзія
выдавецтваПфляўмбаўм
моваBE
год2024
цана36 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Чароўны час: выбраная паэзія

01

апісаньне

Упершыню асобнай кнігай на беларускай мове адкрываецца чытачкам і чытачам паэзія Гедрэ Казлаўскайтэ, адной з самых яркіх і ўплывовых фігураў літоўскай паэзіі на сёньняшні дзень. Гэтую кнігу склалі яе выбраныя вершы з трох арыгінальных зборнікаў: Meninos (2014), Singerstraum (2016) і Gintaro kambarys (2018), а таксама некаторыя дасюль не друкаваныя творы. У сваёй паэзіі Казлаўскайтэ закранае далікатныя і часта забытыя, нязручныя для літоўскага грамадзтва тэмы: рэпрэзэнтацыя гістарычнай калектыўнай, а таксама індывідуальнай памяці, гісторыя літоўскіх габрэяў, жаночая гісторыя і традыцыя (у прыватнасьці, праз шыцьцё), мацярынства, лесьбійства, алькагалізм, крытыка радыкалізму, экалёгія. Яе паэзія апавядальная, сюжэтная, напісаная свабодным вершам, але, тым ня менш, аўтарка прытрымліваецца тонкага ўнутранага рытму. Паэтка вылучаецца адкрытасьцю, сьмеласьцю: у паэтычных тэкстах яна актуалізуе ўнутраныя драмы і камэдыі жанчыны ў патрыярхатным грамадзтве.

02

яшчэ