паэзія

Дзве мовы аднае душы

Фелікс Баторын

жанрпаэзія
выдавецтваhochroth
моваBE
цана54 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Дзве мовы аднае душы

01

апісаньне

«Дзве мовы аднае душы» — найкарацейшая, прынамсі зь вядомых мне, кніга паэта, які засьпеў яшчэ вольны дух шасьцідзясятых... і захаваў да нашых дзён. Ляканічнасьць многіх ягоных выказваньняў сьведчыць, няйначай, пра тое, што аўтару не чужая нямецкая клясычная паэзія зь яе прагай самаабмежаваньня (Dichten = ушчыльняць!). Зрэшты, і габрэйскія традыцыі вучаць не раскідвацца словамі, а Фелікс Баторын — у добрым сэнсе традыцыяналіст. Тузін вершаў па-беларуску, крыху больш — на ідышы. Прырода і горад, мінулае і сучаснасьць — паэту цікавае жыцьцё ва ўсіх ягоных праявах, але свае ідэальныя мясьціны ён здаўна шукае ўсё-ткі не ў вялікім горадзе, дый не ў ладна перакрыўленай сучаснасьці. Таму вершы адзначаныя пячаткай настальгіі — і разам з тым верай у будучыню.

02

фатаграфіі

Дзве мовы аднае душы — фатаграфіі 1

03

яшчэ