паэзія

Іншае імя любові

Сяргій Жадан

жанрпаэзія
выдавецтваhochroth
моваBE
цана54 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Іншае імя любові

01

апісаньне

Першае знаёмства з кнігай украінскага паэта Сяргія Жадана «Іншае імя любові» ў перакладах Андрэя Хадановіча рызыкуе абярнуцца пасаваньнем перад прэміяльнай веліччу аўтара — вядомага дзеяча культуры, творчасьць якога некалькі дзесяцігодзьдзяў выклікае цікавасьць на радзіме і за мяжой (толькі ў Беларусі выйшла сем кніг), а грамадзянская пазыцыя — захапленьне. І ўсё ж новы зборнік уражвае іншым — шчымлівай інтанацыяй, непрыхаваным болем, надрывам, які паўстае зь першых старонак і толькі ўзмацняецца ілюстрацыяй Тані Пухнаўцавай — адсечанымі рукамі з разорамі, празь якія да чытача трапляе сьвятло. Мастацкі сьвет твораў, напісаных у 2015-2023 гады, зьмяшчае цемру, змрок і крохкія промні надзеі на жыцьцё асабістае, а празь яго — на сацыяльнае. …

02

фатаграфіі

Іншае імя любові — фатаграфіі 1

03

яшчэ