
АРТО-МОМО и другие произведения
Антонен Арто · because AKT
паэзія
Френк О’Гара

01
Френк О’Гара — амэрыканскі паэт і арт-крытык, адзін з найкалярытнейшых удзельнікаў нью-ёрскай літаратурна-мастацкай сцэны 50-х і 60-х гадоў, дасьледнік і актыўны прамоўтар новага амэрыканскага жывапісу, куратар Музэю сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. О’Гара быў вельмі камунікабельным і гарачым чалавекам, меў сяброў і каханкаў як са сьвету паэзіі, так і са сьвету выяўленчага мастацтва, і пры жыцьці быў вядомы як «паэт сярод мастакоў».
Паэзія Френка О’Гари фрагмэнтарная і калажная, перанасычаная ўласнымі імёнамі знакамітых і амаль нікому не вядомых людзей. Паэт не сумняваўся, што той ці тая, каму прысьвечаны верш, дакладна ведае, пра што гаворка. Да таго ж О’Гару не турбавала, ці ўспрымуць ягоны твор як завершаны факт літаратуры.
02

Антонен Арто · because AKT


