
АРТО-МОМО и другие произведения
Антонен Арто · because AKT
паэзія
Крысціна Бандурына

01
«Самае трывожнае лета» — нізка вершаў, незвычайных па моцы эмацыйнага ўзьдзеяньня. Складаюць яе 13 паэтычных выказваньняў, у якіх зьмясьціўся і шчыры дзёньнік, і дакумэнт гвалтоўнага часу, і ажно зварот да яго — без усялякага піетэту да «актуальнай позвы». Тут варта адзначыць першы твор, напісаны да жніўня 2020-га, а таксама лірычныя споведзі пра кожны з тых месяцаў, што мусілі ісьці за ім. Згадкі пра канкрэтны час, якія сустракаюць чытача на старонках кнігі, разам зь «цялеснасьцю» вобразаў (фірмовай карткай Крысціны Бандурынай), з амаль што фізычным адчуваньнем крыві на далонях, параненых берцамі рэбраў, якое перадаецца праз слова, з інтанацыяй суму і роспачы, зь ілюстрацыяй, адмыслова зробленай Polyhtony, ствараюць мастацкі сьвет, поўны трывогі. Без пафасу і экзальтацыі. З цьвярозым усьведамленьнем, што навокал ніхто ня зьменіцца і нічога ня мае несьмяротнага значэньня. Акрамя аднаго — каханьня.
03

Антонен Арто · because AKT


