паэзія

Тов. Сонце

Михайль Семенко

жанрпаэзія
выдавецтваФоліо
моваUA
год2020
цана30 ₾
наяўнасьцьу наяўнасьці
Тов. Сонце

01

апісаньне

Михайль Семенко (1892–1937) — паэт, заснавальнік і тэарэтык украінскага футурызму (таксама вядомага як панфутурызм). Ён мадэрнізаваў украінскую лірыку ўрбаністычнай тэматыкай, увёў сьвежыя вобразы і ствараў новыя словы, закліканыя адлюстраваць індустрыялізаваную эпоху.
Зборнік «Тов. Сонце» зьмяшчае цыклы «П’єро мертвопетлює», «Bloc-notes. Дев’ять поем» ды інш. У паэме «Тов. Сонце» намаляваны адзін дзень будучыні. Герой твора — таварыш Сонца — актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага змаганьня за новы грамадзкі лад, будаўнік міру і шчасьлівага жыцьця. Перад намі мэтафарычны вобраз чалавека-сонца (рэвалюцыянэра), які гарыць, сьвеціць, вылучае новыя ідэі і запальвае імі іншых. У творах Михайля Семенка існуе вобраз «сонечнавясновага шляху» — дарогі ў будучыню, сонечнага акна — уваходу ў новы сьвет. Характарызуючы лірычнага героя праз гэты вобраз, паэт падкрэсьліў: прырода спрыяе ажыцьцяўленьню плянаў чалавека.

02

яшчэ