
АРТО-МОМО и другие произведения
Антонен Арто · because AKT
паэзія
Наста Кудасава

01
У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя з 20 жніўня 2020 г. па 26 сьнежня 2022 г. «Я працягваю», нібы «Я выходжу», — заклік, у якім згадваюцца як вядомы мэм 2020-га, так і паэтычнае натхненьне, боль, асабісты і грамадзянскі. Назва, выбраная для новай паэтычнай кнігі Насты Кудасавай, адлюстроўвае час, у які пісаліся вершы: 20 жніўня 2020 ― 26 сьнежня 2022-га. Гэта, мабыць, самыя змрочныя старонкі ў гісторыі постсавецкай Беларусі. Пераводзяць іх у каардынаты вечнасьці клясычная паэтычная форма, непаўторная інтанацыя, у якой пераплятаюцца матывы Срэбнага веку расейскай паэзіі і традыцыі нацыянальнага фальклёру, звароты да Бібліі і паганскія заклёны, і, канечне, візуальнае аздабленьне, зробленае мастачкай Вольгай Пранкевіч. Разам з тым у творчай манэры аўтаркі прасочваецца новае ― яскравыя сацыяльныя ноты, што ўрываюцца ў лірычны дзёньнік постацяй нашага часу гвалту і тэрору. …
03

Антонен Арто · because AKT


